Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Змяненне меж Мінска
Учора 13:03 Стужка навiн
Усе навіны

Лукашэнка: гісторыя Брэста - здабытак краіны, яго сучаснае аблічча - падстава для агульнага гонару

Прэзідэнт 06.09.2019 | 14:14

6 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Гісторыя Брэста - здабытак усёй краіны, яго сучаснае аблічча - падстава для агульнага гонару. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на свяце ў гонар 1000-годдзя Брэста, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы разам адзначаем тысячагоддзе Брэста, аднаго са старажытнейшых беларускіх гарадоў, які па праву лічыцца скрыжаваннем часоў і народаў. Яго гісторыя - здабытак усёй нашай краіны, яго сучаснае аблічча - падстава для агульнага гонару", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Брэст за апошнія гады вельмі змяніўся, а ў параўнанні з савецкім перыядам яго не пазнаць. "Мне было крыху сорамна 5-7 гадоў таму, што Брэст у сваім знешнім абліччы сур'ёзна адставаў ад іншых абласных цэнтраў і Мінска", - прызнаўся ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на фатаграфіі з космасу, зробленай беларусам Алегам Навіцкім, начны Брэст нагадвае вогненную птушку, якая распасцерла крылы. "Гэты здымак нібыта адлюстроўвае лёс нашага горада. Горада, які не жадаў пакарацца захопнікам і не раз згараў, на жаль, датла, але, як міфічны фенікс, адраджаўся з попелу, становячыся ячшэ прыгажэйшым і мацнейшым", - сказаў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу, што летапіс Брэста пачаўся з "Аповесці мінулых гадоў" і стаў гісторыяй характару народа, загартаванага ў барацьбе за права быць гаспадаром на сваёй зямлі, у родным горадзе, за які на працягу стагоддзяў змагаліся дзяржавы і народы.

"Менавіта тут не раз вырашаўся лёс усёй Еўропы, прымаліся лёсавызначальныя вердыкты, здзяйсняліся подзвігі. Мы ніколі не забудзем, як у 1941-м самаадданая абарона Брэсцкай крэпасці сарвала планы хуткай перамогі фашысцкай Германіі. І сёння гераічная цытадэль стала сімвалам подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, месцам пакланення для неабыякавых людзей з усяго свету і перш за ўсё нашай той велізарнай Айчыны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, Брэст быў піянерам у многіх прагрэсіўных пачынаннях: першым на беларускай тэрыторыі атрымаў Магдэбургскае права, тут пабудавалі першую друкарню, дзе была надрукавана Брэсцкая Біблія. Адсюль родам першы беларускі касманаўт Пётр Клімук і "белая маланка" - алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка. На Брэстчыне нарадзілася нямала знакамітых вучоных, мастакоў, музыкантаў, палітыкаў, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

"Тут была створана першая свабодная эканамічная зона. Яна стала прыкладам партнёрскага ўзаемадзеяння бізнесу і дзяржавы. Прыкладам паспяховай работы перспектыўных прадпрыемстваў з высокай сацыяльнай адказнасцю", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.