Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2019, 10:49

Лукашэнка: гэты год увойдзе ў гісторыю партнёрства Беларусі і ААЭ як адзін з найбольш плённых

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Халіфу бен Заіда аль-Нахаяна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём стварэння федэрацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Перакананы, што беларуска-эмірацкія адносіны будуць і ў далейшым заставацца яркім прыкладам паспяховага, узаемавыгаднага і трывалага міжнароднага супрацоўніцтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся, што ў наступным годзе мы зможам не толькі рэалізаваць існуючы патэнцыял двухбаковага партнёрства, але і вызначыць новыя перспектыўныя праекты ў розных галінах".

Прэзідэнт Беларусі таксама накіраваў віншавальныя пасланні Наследнаму Прынцу Абу-Дабі, намесніку Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну, Віцэ-прэзідэнту і Прэм'ер-міністру ААЭ, правіцелю Дубая шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дынаміка ў адносінах паміж краінамі набывае ўсё больш інтэнсіўны характар. "Бягучы год увойдзе ў гісторыю беларуска-эмірацкага партнёрства як адзін з найбольш плённых з пункту гледжання кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, па лініі міністэрстваў і іншых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама дзелавых колаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі