
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гераізаваць тых, хто спальваў Хатынь і сотні вёсак у Беларусі, мы ніколі не згодзімся. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гераізаваць тых, хто спальваў Хатынь і сотні вёсак на тэрыторыі Беларусі, мы ніколі не згодзімся", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ва Украіне ж такія падзеі, заўважыў Прэзідэнт, сталі адной з прычын сённяшняга крызісу. "Чахарда ва ўладзе, празмерная карупцыя, беднасць большай часткі насельніцтва, недапушчальны нацыяналізм з элементамі фашызму, забарона рускай мовы, знішчэнне ўсяго, што звязана з перыядам Савецкага Саюза, гераічнага мінулага: знос помнікаў, перайменаванне вуліц і гераізацыя забойцаў мірных грамадзян Беларусі, Расіі і Украіны, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - З апошнім мы ніяк не можам пагадзіцца".-0-