Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: гарады Беларусі павінны патанаць у зеляніне і кветках

Прэзідэнт 19.04.2019 | 15:29
Фота з архіва
Фота з архіва

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу адзначыў важнасць работы па азеляненні гарадоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыродны ландшафт Беларусі - наша багацце і гонар. Але і гарады, асабліва жылыя масівы, таксама павінны патанаць у зеляніне і кветках. У бягучым годзе неабходна завяршыць у асноўным работу па добраўпарадкаванні і азеляненні краіны. Гэта лейтматыў другога года трылогіі "Малой радзімы". Чысціня і эстэтыка - гэта не проста наш брэнд, гэта стыль жыцця. У рэшце рэшт, гэта ж здароўе людзей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што ўсім беларусам неабходна актыўней удзельнічаць у азеляненні, высадцы дрэў. "Мы ўсе без выключэння адказныя за навядзенне парадку і яго падтрыманне. Усе павінны падключыцца да гэтай работы - мясцовыя ўлады, арганізацыі, прадпрыемствы, установы і, вядома, самі жыхары. Няма сумненняў у тым, што нашы людзі сапраўды адчуваюць сябе гаспадарамі на сваёй зямлі, любяць сваю малую радзіму", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.