Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: футбалісты і хакеісты грошы атрымліваюць, а краіну толькі няславяць

Прэзідэнт 19.11.2019 | 13:07
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

19 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Спартыўныя аб'екты не прыносяць вялікіх грошай, але павінны хаця б акупляцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на Алімпійскім сходзе НАК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што спартыўныя аб'екты нясуць вялікую сацыяльную нагрузку, паколькі атлеты там трэніруюцца бясплатна, за дзяржаўны кошт. Часта ўтрымліваць такія аб'екты затратна. Прэзідэнт лічыць, што неабходна прыняць меры, каб зрабіць спартыўныя пляцоўкі акупнымі. "Вялікіх грошай тут не заробіш, але акупляцца яны павінны, асабліва ў такіх відах, як тэніс", - перакананы ён.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, паспяховым спартсменам, якія дабіліся вышынь і зарабілі грошай, таксама трэба ўносіць уклад у развіццё беларускага спорту і дапамагаць іншым атлетам. Напрыклад, купляць інвентар - тыя ж ракеткі ў Палац тэніса. "Калі чалавек выходзіць на высокі ўзровень, ён павінен неяк удзельнічаць у далейшым развіцці спорту ў краіне. Такіх відаў дастаткова: і футбалісты, і хакеісты, якія пакуль толькі грошы атрымліваюць, а краіну няславяць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт на сходзе звярнуў увагу ўсяго кіраўніцтва алімпійскага камітэта на тое, што "ўласнасць НАК - гэта святое". За стан спартыўных аб'ектаў адказвае і міністр спорту, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Задача нумар адзін міністру - свята берагчы дзяржаўную ўласнасць, якая перадаецца ў распараджэнне спартсменаў, дзе яны могуць трэніравацца і паказваць высокія вынікі. Аб гэтым я яго папярэдзіў ужо. Тое ж самае і ў НАКу павінна быць", - падкрэсліў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.