Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2019, 11:07

Лукашэнка: Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны значны не толькі для абедзвюх краін, але і мяне асабіста

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ заявіў, што Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны значны не толькі для абедзвюх краін, але і для яго асабіста, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяперашняе мерапрыемства праводзіцца напярэдадні II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які пройдзе ў Жытоміры ў пачатку кастрычніка. "Гэты праект вельмі значны не толькі для нашых краін, але і, адкрыю сакрэт, для мяне асабіста", - прызнаўся Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што два гады таму кіраўніцтва Украіны падтрымала гэту ідэю, і праз год ужо ў Гомелі адбыўся першы такі форум. "Вынікі не прымусілі сябе чакаць. Такія сустрэчы дапамагаюць нарошчваць вельмі патрэбныя міжрэгіянальныя сувязі, у першую чаргу ў гандлі і эканоміцы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, менавіта гандлёва-эканамічныя адносіны - ключавы складнік беларуска-ўкраінскага партнёрства, і дасягненні тут значныя. У мінулым годзе тавараабарот паміж краінамі склаў амаль $5,5 млрд. "Працуюць сумесныя прадпрыемствы, ёсць нямала агульных інфраструктурных праектаў. Нас аб'ядноўваюць цесныя кааперацыйныя сувязі. І трэба сказаць, што гэты працэс пастаянна ўзмацняецца, нарастае", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі