Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 сакавіка 2020, 09:07

Лукашэнка: фестываль Уладзіміра Співакова выклікае выключна пазітыўныя эмоцыі

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам VI Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Атрымаўшы пастаянную прапіску на гасціннай беларускай зямлі, фестываль, які мае імя праслаўленага маэстра, стаў знакавай падзеяй у жыцці нашай краіны, - гаворыцца ў прывітанні. - Нязменнымі застаюцца духоўныя каштоўнасці музычнага праекта, найвышэйшае прафесійнае майстэрства яго ўдзельнікаў, папулярызацыя лепшых узораў класічнай культуры, падтрымка маладых талентаў".

З году ў год, прымнажаючы свае традыцыі, творчы форум дорыць публіцы яркія сустрэчы з акадэмічным мастацтвам, выклікае выключна пазітыўныя эмоцыі, набывае новых адданых паклоннікаў, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі