Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 жніўня 2022, 09:39

Лукашэнка: фестываль "Кліч Палесся" садзейнічае духоўнаму яднанню беларускага народа

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне арганізатарам, удзельнікам і гасцям VII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый "Кліч Палесся". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Палеская зямля - унікальны куток Беларусі са сваёй самабытнай культурай, старадаўнімі звычаямі і гісторыяй, - гаворыцца ў прывітанні. - Фестываль у гэтым годзе збірае аматараў фальклору, каб яшчэ больш напоўніць нас любоўю да роднага краю і ўразіць незвычайнымі талентамі".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў Год гістарычнай памяці гэты творчы форум будзе садзейнічаць духоўнаму яднанню беларускага народа, захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, выхаванню гордасці за чароўныя прыродныя і духоўныя багацці Палесся.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам і гасцям фестывалю невычэрпнага натхнення, шчасця, дабрабыту, прыемных уражанняў і цёплых сустрэч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі