ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 чэрвеня 2021, 09:10

Лукашэнка: фестываль беларускай песні і паэзіі стаў неад'емнай часткай культурнага жыцця краіны

Фота з архіва
Фота з архіва

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"За гады існавання адзін з буйнейшых творчых форумаў мастацтваў стаў неад'емнай часткай культурнага жыцця нашай краіны, менавіта тут упершыню заззялі зоркі многіх папулярных сёння артыстаў і паэтаў, - гаворыцца ў прывітанні. - Унікальны фармат мерапрыемства дае магчымасць аб'яднаць на сваіх канцэртных пляцоўках некалькі пакаленняў знакамітых дзеячаў культуры і зусім маладых таленавітых выканаўцаў".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што праграма фестывалю, прысвечанага на гэты раз Году народнага адзінства, зноў прыцягне ўвагу вялікай глядацкай аўдыторыі новымі цікавымі праектамі і будзе садзейнічаць умацаванню міру і згоды ў нашым грамадстве.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў удзельнікам форуму творчага натхнення, канкурсантам - яркіх выступленняў, а гасцям - незабыўных уражанняў ад сустрэчы з высокім мастацтвам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі