Фота Unsplash
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўропе пара перастаць строіць з сябе неакаланізатара і чапляцца за імідж белага ўладара. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 красавіка ў час выступлення на пасяджэнні сёмага Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тэма Глабальнага Поўдня, вядома, страшна гучыць для старэючай Еўропы. Гуманітарны і міграцыйны крызіс, справакаваны барацьбой за ўплыў у рэгіёне, нарастае. Вы ведаеце, кім гэты крызіс справакаваны. Але гэта не мае значэння. Эксперты прагназуюць сур'ёзныя змяненні і без таго безаблічнай агульнаеўрапейскай ідэнтычнасці пад націскам мігрантаў на працягу нейкіх 20 гадоў. Для Еўропы гэта катастрофа. Няма ўжо часу строіць з сябе неакаланізатара, чапляцца за страчаны імідж белага ўладара. Ды і не ўладары вы ўжо! Нават на сваёй зямлі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што грамадзянам Еўрасаюза цяпер трэба было б вярнуцца да трыдыцыйных каштоўнасцей, пачаць дзяцей нараджаць, умацоўваць інстытут класічнай сям'і. "Ім упісацца б у новыя прагрэсіўныя структуры ўзаемадзеяння з Усходам. Гэта наш агульны Еўразійскі кантынент. Але куратарам з Вашынгтона больш падабаецца ідэя адпраўляць еўрапейскіх салдат ва Украіну. У авангардзе перспектывы або першай на чарзе стаіць Францыя. Як кажуць, без каментарыяў", - дадаў Прэзідэнт.-0-