Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2021, 22:55

Лукашэнка: Еўропа спрабуе разбурыць Беларусь, але чакае ад нас абароны геапалітычных інтарэсаў

22 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Еўропа спрабуе разбурыць Беларусь, але чакае ад яе абароны геапалітычных інтарэсаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўскладання вянкоў у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што еўрапейскія краіны цяпер чакаюць ад Беларусі дапамогі ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй. Прычым у Еўропу цяпер бягуць жыхары тых краін, якія Захад сам жа і знішчыў, заўважыў кіраўнік дзяржавы.

"Сёння яны завылі: ах, беларусы іх не абараняюць. Яны патрабуюць ад нас абараніць іх ад кантрабанды, ад наркотыкаў. Аж з-за Атлантыкі чутны сігнал: дапамажыце, як гэта было раней, затрымайце ядзерныя матэрыялы, каб яны не трапілі ў Еўропу, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Так і хочацца спытаць: вы што там, ачумелі наогул? Вы супраць нас развязалі гібрыдную вайну і патрабуеце ад нас, каб мы вас абаранялі, як і раней? Вы нас інфармацыйна душыце, метадычна і калектыўна, развальваеце, спрабуеце знішчыць нашу эканоміку і чакаеце, што мы будзем траціць сотні мільёнаў долараў, як і раней, на абарону вашых геапалітычных інтарэсаў? Толькі вар'яты могуць так думаць і разлічваць на нашу падтрымку".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: калі Еўропа хоча дапамогі ад Беларусі па гэтых напрамках, то таксама павінна рабіць крокі насустрач, а не спрабаваць задушыць краіну. "Гэта бесперспектыўна. Вы спазніліся, спадары", - заявіў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі