Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 мая 2024, 15:48

Лукашэнка: Еўропа дакладна разумее, што вайна ва Украіне не патрэбна, але баіцца спрачацца з ЗША

Фота Unsplash
Фота Unsplash
28 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Еўропа дакладна разумее, што вайна ва Украіне не патрэбна, але баіцца спрачацца з ЗША. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на Форуме медыйнай супольнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Погляды краін Еўрасаюза і ЗША па шэрагу пытанняў не супадаюць, заўважыў кіраўнік дзяржавы. Напрыклад, яны адрозніваюцца наконт сітуацыі ва Украіне.

"Розныя мэты. Еўропа дакладна разумее, што гэта вайна ў іх доме. Яе не павінна быць, яна не патрэбна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак амерыканцы ігнаруюць меркаванне прадстаўнікоў Еўрасаюза і іх зацікаўленасць у больш хуткім вырашэнні канфлікту. "Еўрапейцы гавораць: "Амерыканцам усё роўна. Гэта ў нас ідзе вайна. Мы не хочам". Гэта адкрытая заява", - растлумачыў беларускі лідар.

На думку Прэзідэнта, еўрапейцы супраць прадаўжэння вайны, але ідуць на повадзе ў ЗША і не пярэчаць, таму што баяцца.

Як расказаў Аляксандр Лукашэнка, у размове са сваім расійскім калегам Прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным ён таксама абмяркоўваў гэту тэму - чаму еўрапейцы баяцца амерыканцаў. Прычыны, на іх думку, перш за ўсё эканамічнага характару. "Поўная залежнасць (у эканоміцы. - Заўвага БЕЛТА) ад Злучаных Штатаў Амерыкі", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

"Яны ж друкуюць гэтыя грошы і аддаюць Украіне. А мы ў выглядзе інфляцыі спажываем гэта ўсё", - заўважыў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі