Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 сакавіка 2025, 04:24

Лукашэнка: Еўропа будзе працвітаць, калі ўстановіць добрыя адносіны з Расіяй

Фота Урада РФ
Фота Урада РФ
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Еўрапейскага саюза будуць працвітаць, калі ўстановяць добрыя адносіны з Расіяй. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў у інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Еўрапейскім саюзе вельмі вялікія ўнутраныя супярэчнасці, і амерыканцы гэта добра ведаюць.

"Будучыня Еўропы, магчыма, была б добрай толькі ў саюзе з Расіяй. Калі б еўрапейцы, Еўрапейскі саюз устанавіў добрыя, нармальныя адносіны хаця б у эканоміцы з Расіяй, яны працвіталі б", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аднак Прэзідэнт сумняваецца, ці зацікаўлены ў такім развіцці падзей ЗША. Паколькі так ці інакш для Злучаных Штатаў не толькі Кітай з Расіяй, але і Еўрасаюз з'яўляецца канкурэнтам.

"І ці будзе зноў Амерыка вялікай, калі будзе моцным Еўрасаюз, пытанне. Еўрасаюз - гэта таксама канкурэнт у эканамічных адносінах Злучаных Штатаў Амерыкі. Таму адзінства Еўрасаюза і Расіі, напэўна, не зусім выгадна было для Злучаных Штатаў Амерыкі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Але ў цэлым для планеты такое саюзніцтва вельмі важна, дадаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, любая сістэма больш устойлівая, калі абапіраецца на некалькі апор. У свеце такімі апорамі з'яўляюцца ЗША, Кітай, Еўрапейскі саюз, Расія, Індыя.

"Калі мы зробім так, што застанецца адна апора ў выглядзе ЗША, - вялікі шанц, што гэта сістэма, наша планета, рухне. Будзе трымацца на дзвюх апорах - Кітай і ЗША - таксама складана ўтрымацца. Таму вось гэта трэцяя апора ў выглядзе Еўрапейскага саюза вельмі важнай была для ўсяго свету. І я лічу, разбураць нельга гэту трэцюю апору, яе трэба захаваць. Мне здаецца, што, нягледзячы на тую незразумелую палітыку, якую праводзіць Еўрапейскі саюз, там знойдуцца разважлівыя людзі, якія змогуць захаваць Еўрапейскі саюз і наладзіць адносіны, у тым ліку і з намі, з Расіяй", - заявіў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі