Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 ліпеня 2020, 11:46

Лукашэнка: экспарт будзе асноўным напрамкам

15 ліпеня, Віцебск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Экспарт будзе асноўным напрамкам у Беларусі. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Экспарт будзе асноўным напрамкам нашай дзейнасці. Экспарт - гэта валюта. Без валюты краіна існаваць не можа. І гэту валюту трэба зарабіць", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў далейшым будзе прадоўжана работа па дыверсіфікацыі геаграфіі экспартных паставак, асваенні новых рынкаў. "Мы вельмі многае зрабілі за гэтыя гады. Пад 90 працэнтаў мы гандлявалі ў Расіі. Сёння 47 працэнтаў, калі ўзяць наогул экспарт. Гэта значыць, мы пайшлі на іншыя рынкі. Гэта найвялікшая заваёва. Рынак вельмі цесны, канкурэнцыя шалёная", - адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў, што ў Беларусі будуць паступова адыходзіць да формулы экспарту па прынцыпе "трэць-трэць-трэць", калі па трэці паставак будзе прыпадаць на Расію і на рынкі ЕАЭС, Еўрасаюз, а таксама краіны далёкай дугі. "Мы да гэтага абавязкова прыйдзем і прыйдзем у новай пяцігодцы", - упэўнены беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў і аб задачах па імпартазамяшчэнні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі