Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 жніўня 2020, 12:14

Лукашэнка: эканоміцы ўвага перш за ўсё

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўдзяляць прыярытэтную ўвагу рабоце эканомікі. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца работы эканомікі - найважнейшае пытанне. Зразумела, што розныя каналы, пэўныя сродкі масавай інфармацыі будуць расхістваць гэту сітуацыю, што выходзьце, бастуйце... Я наконт гэтага ўжо выказаўся: хтосьці хоча баставаць, няхай ідуць баставаць, але на заводах ім рабіць няма чаго", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым ён адзначыў, што неабходна даручыць кіраўнікам прадпрыемстваў, каб яны папярэдзілі рабочых. "Не трэба націскаць ні на каго, ні ў якім разе, проста трэба ім гэта сказаць. На каленях стаяць мы ні перад кім не збіраемся. Такой неабходнасці няма", - падкрэсліў ён.

"Хочуць страціць работу і прадпрыемствы - страцяць. Далей яны не адновяцца, мы гэта добра разумеем. Таму няхай кіраўнікі са сваімі калектывамі разбіраюцца. Калі патрэбна наша дапамога або працоўныя калектывы просяць пабываць там, не трэба адмаўляцца. Трэба паехаць у працоўныя калектывы, адказаць на іх пытанні", - сказаў Прэзідэнт.

Ён заявіў, што ў панядзелак наведае МЗКЦ. "На гэтыя пытанні яны пачуюць мой адказ", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму эканоміцы ўвага перш за ўсё", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі