Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 мая 2022, 14:21

Лукашэнка: эканоміка ў Расіі і Саюзнай дзяржаве нечакана інтэнсіўна ўмацоўваецца

23 мая, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка ў Расіі і Саюзнай дзяржаве на фоне санкцыйнага націску нечакана інтэнсіўна ўмацоўваецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі важна (вы неяк гэта адзначалі), што эканоміка ў Расіі і наогул у нас у саюзе не проста ўмацоўваецца, а нечакана інтэнсіўна ўмацоўваецца. Вазьміце інфляцыю, вазьміце беспрацоўе. Яно стала меншым. Зніжаецца ўзровень беспрацоўя. Гэта добра. Ну, і рубель умацоўваецца хуткімі тэмпамі. Каб мы тут не перабралі. Таму нечаканыя рэчы адбываюцца. Ну, гэта для іх нечаканыя. Мы чакалі, што гэта будзе. Гэта час магчымасцей. І яны (Захад), самі не разумеючы таго, нас падштурхнулі займацца больш інтэнсіўна сваёй эканомікай", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўрады Беларусі і Расіі па даручэнні кіраўнікоў дзяржаў вызначылі асноўныя напрамкі ў сферы імпартазамяшчэння і нават палічылі ў першым прыбліжэнні, у што гэта абыдзецца. "Грошы зусім невялікія. Я не хачу публічна цяпер называць, таму што яны прыкладныя. Ну, зусім смешныя грошы. Але мы выйдзем па асноўных момантах, дзе ў нас не хапае камплектуючых і іншага на добрае імпартазамяшчэнне, - упэўнены беларускі лідар. - Я ўжо не гавару па лініі бяспекі. Мы ўжо добра працуем у сферы бяспекі па вытворчасці таго, што трэба нашай сумеснай арміі, якая тут дзейнічае".

"Таму ў эканоміцы сапраўды дзякуй ім, што далі нам штуршок да ўласнага развіцця. У нас вялікі рынак, у нас ёсць рэсурсы, тэхналогіі. Ну, а што адбываецца там, яны яўна недаацанілі. Яны жылі, чытаючы свае СМІ, ну і атрымалі інфляцыю... Праўда, Пуцін вінаваты. Там ва ўсім вінаваты Пуцін", - з іроніяй заўважыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі