Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 14:05

Лукашэнка: эканоміка Беларусі падпарадкавана адной мэце - клопату аб людзях

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка беларускай дзяржавы падпарадкавана адной мэце - клопату аб людзях. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі лідар падкрэсліў, што дзякуючы выбранаму шляху і падыходам удалося пабудаваць сацыяльна арыентаваную дзяржаву, якая заўсёды працягне руку любому, хто рэальна мае патрэбу ў дапамозе.

"Для нас гэта не папулізм, не кан'юнктура, не даніна модзе, а галоўны прынцып нашай палітыкі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Добрасардэчнасць, спагадлівасць, справядлівасць - гэта, калі хочаце, генетычны код беларусаў. У гэтым уся наша душа. Наша вера і наша традыцыя. Менавіта таму эканоміка будзе падпарадкавана адной мэце - клопату аб людзях".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі