ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 мая 2023, 16:22

Лукашэнка: ЕАЭС павінен стаць адным з цэнтраў прыняцця рашэнняў у свеце

25 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі эканамічны саюз павінен стаць адным з цэнтраў прыняцця рашэнняў у свеце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сучасны свет знаходзіцца на стадыі глабальных перамен, уступае ў эпоху маштабных пераўтварэнняў і стратэгічнага развіцця. Прыходзіць усведамленне неабходнасці фарміравання на змену аднапалярнай сістэме кіравання новых цэнтраў прыняцця рашэнняў, якія забяспечваюць улік інтарэсаў усіх удзельнікаў міжнародных адносін. Увага, праяўленая да мерапрыемстваў, якія праходзяць сёння ў Маскве, адназначна сведчыць аб тым, што адным з такіх цэнтраў павінен стаць Еўразійскі эканамічны саюз", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што бакі, нарэшце, рушылі наперад у пытаннях падтрымкі праектаў у галіне прамысловай кааперацыі. Падрыхтавана рашэнне аб аказанні фінансавага садзейнічання такім праектам за кошт сродкаў бюджэту ЕАЭС. "Гэта знакавы дакумент. Мы чакаем ад яго значнай практычнай аддачы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі