Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лютага 2020, 13:11

Лукашэнка: дзяржава павінна атрымліваць аддачу ад замежных інвестыцый

14 лютага, Светлагорск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці перагледзець некаторыя падыходы і ўмовы, на якіх у Беларусь прыцягваюцца замежныя інвестыцыі. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы Светлагорскі ЦКК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт, у прыватнасці, звярнуў увагу на работу ва ўмовах свабодных эканамічных зон, калі дзяржава на працягу доўгага часу не атрымлівае ў казну практычна нічога ў выглядзе падаткаў. Вядома, ствараюцца дадатковыя рабочыя месцы, але гэта пытанне, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ужо не так востра стаіць.

"Нам трэба арыентавацца на нешта істотнае. Калі ты хочаш сюды прыйсці працаваць, калі ласка, прыходзь і працуй, як працуюць усе прадпрыемствы - плаці падаткі, на прыбытак падатак, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Любыя рабочыя месцы павінны прыносіць прыбытак".

"Гэта стратэгічнае пытанне. Хопіць сюды цягнуць з усяго свету бізнесменаў, выхваляцца, што ў нас інвестыцыі. А ад гэтых інвестыцый краіна практычна нічога не мае. Не трэба параўноўваць з IT-паркам. Гэта супернайноўшае, на гэта кідаюцца ўсе. І каб іх тут утрымаць, вядома, гэты парк мы падтрымліваем, дапамагаем яму і іншае. Няхай працуюць", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі