Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 чэрвеня 2022, 10:55

Лукашэнка: дзяржава для народа - гэта сучасная суверэнная палітыка Беларусі

10 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Дзяржава для народа - гэта сучасная суверэнная палітыка Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэма сённяшняга семінара - гэта, можна сказаць, рэфрэн усёй палітыкі нашай сучаснай суверэннай дзяржавы. Як мы яе часта называем, і правільна называем - дзяржавы для народа", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што, як бы ні было цяжка, у розныя перыяды беларускай гісторыі ў краіне заўсёды вытрымлівалі ўстаноўленыя стандарты жыцця чалавека: сацыяльную справядлівасць у грамадстве, роўныя правы і магчымасці ўсіх грамадзян, нацыянальныя, культурныя каштоўнасці і традыцыйны ўклад жыцця.

"Усё гэта і ёсць праграма развіцця нашай дзяржавы. І давайце будзем шчырыя: прыходзячы на выбарчыя ўчасткі, ці гэта парламенцкія выбары, ці выбары ў мясцовыя Саветы, рэферэндумы, народ перш за ўсё галасуе за палітычны курс", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі