Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 15:10

Лукашэнка: дзяржаўная ўлада не шакалад "Прэзідэнт", каб усім падабацца

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўная ўлада не шакалад "Прэзідэнт", каб усім падабацца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы, вядома, не адмаўляем, у краіне ёсць пэўная доля грамадзян, якія хацелі б іншай формы дзяржаўнага кіравання і ладу, іншай улады. Гэта нармальна: дзяржаўная ўлада не шакалад "Прэзідэнт", каб усім падабацца. Яны, як правіла, заўсёды галасуюць супраць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, ад выбараў да выбараў гэта частка вар'іруецца ў межах 10 працэнтаў. "Вы гэта ведаеце не горш за мяне. Немалая меншасць, і яе меркаванне мы таксама будзем улічваць. Улічваць і адэкватна рэагаваць. Але гэта не датычыцца тых, каму хочацца разгулу бандытызму і анархіі", - канстатаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі