Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 сакавіка 2024, 16:47

Лукашэнка: дзяржаўная ідэалогія павінна захапіць увесь народ

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі Беларусі, зноў звярнуўся да тэмы выпрацоўкі ў краіне дзяржаўнай ідэалогіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я падтрымліваю прапанову Вадзіма Гігіна (гендырэктар Нацыянальнай бібліятэкі і кіраўнік РДГА "Веды". - Заўвага БЕЛТА) аб тым, што так, нам трэба выпрацаваць дзяржаўную ідэалогію. І, вядома ж, мы будзем абмяркоўваць на самым высокім узроўні - на Усебеларускім народным сходзе - канцэпцыю, магчыма. Магчыма, нейкія канкрэтныя планы. А, можа, гэту тэорыю цалкам - дзяржаўнай ідэалогіі. Калі атрымаецца, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але я заўсёды гаварыў аб тым, што спяшацца тут нельга. Калі мы ўжо адчуем, што вось - у нас (ёсць. - Заўвага БЕЛТА) гэта канцэпцыя хаця б дзяржаўнай ідэалогіі, тады, напэўна, трэба гэта рэалізоўваць, не вагаючыся. Але памылкі не павінна быць".

"Гэта дзяржаўная ідэалогія павінна захапіць увесь народ. І там ужо не будзе эліты і сялян і рабочых - яна павінна захапіць увесь народ", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён згадзіўся з тым, што 2020 год з яго цяжкасцямі і выклікамі трэба было б прыдумаць, калі б усяго гэтага не адбылося. "Я часта пра гэта кажу. Мы шмат чаго ўбачылі. Саміх сябе ў люстэрку ўбачылі. Але ці гатовы мы да таго, каб сказаць, што ў нас ёсць ідэі для гэтай ідэалогіі? Не ведаю. Перш за ўсё вы мяне павінны ў гэтым пераканаць. Калі я буду перакананы, я гатовы пайсці наперадзе, арганізоўваць працэс", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў далей працаваць над гэтым пытаннем і яшчэ раз падкрэсліў, што краіне вельмі патрэбна дзяржаўная ідэалогія.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, яе стаўпамі маглі б у тым ліку стаць нейкія біблейскія пастулаты і законы - хрысціянскія каштоўнасці, а таксама цяперашняя Канстытуцыя. "Яна ж вынік усяго пражытага намі. Яны павінны быць нейкім стаўпом. Я не хачу сказаць, што ўсёй асновай. Стаўпом для нашай ідэалогіі - гэта дакладна. Будзем сустракацца, абмяркоўваць гэтыя праблемы. Асабліва што датычыцца будучыні нашай дзяржавы", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі