Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 мая 2020, 09:03

Лукашэнка: дзякуючы пераўтварэнням у пагранічнай сферы дзяржава і народ пад надзейнай аховай

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў органаў пагранічнай службы з прафесійным святам - Днём пагранічніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У год 75-годдзя Вялікай Перамогі мы ўспамінаем, як абаронцы граніц першымі гераічна трымалі ўдар ворага. Ахоўваючы рубяжы Радзімы сёння, вы прадаўжаеце слаўныя традыцыі герояў Вялікай Айчыннай вайны - цвёрда стаіце на варце бяспекі дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пагранічная служба - адна з самых прэстыжных і адказных, яна пад сілу толькі сапраўдным патрыётам, верным воінскаму абавязку і адданым Айчыне.

"Упэўнены, што дзякуючы істотным пераўтварэнням у пагранічнай сферы, высокаму прафесіяналізму і пастаяннай баявой гатоўнасці асабовага складу, мужнасці і смеласці супрацоўнікаў наша дзяржава і беларускі народ знаходзяцца пад надзейнай аховай", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам, якія прысвяцілі жыццё высокай місіі - берагчы мір на беларускай зямлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі