Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 19:26

Лукашэнка: дзякуй богу, што я не адышоў ад апошніх выбараў

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць правільным, што прыняў рашэнне ўдзельнічаць у мінулых прэзідэнцкіх выбарах. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні запрошаных на Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуй богу, што я не адышоў ад апошніх выбараў. Гэта не мая заслуга - Качанавай. Калі мы сабраліся, я сказаў: "Трэба і меру ведаць. Колькі можна? Я проста хачу спакойна пажыць", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар нагадаў: "Я пайшоў на выбары, каб потым, як Качанава сказала, вы мяне не папракнулі. Я даслоўна сказаў: "Калі раптам потым краіна перавернецца і нешта здарыцца не так, вы ж мне гэтага не даруеце, скажаце, што адышоў ад гэтых выбараў. І я пайшоў. Я ж не вёў перадвыбарную кампанію. Я сустрэўся з актывам, расказаў, што адбываецца. Сказаў: ідзіце, гаварыце народу, як будзем жыць далей".

Разам з тым, паводле слоў Прэзідэнта, ён заклікаў падпісвацца за альтэрнатыўных кандыдатаў. "Тады ж я сказаў, што калі за мяне не прагаласуюць, я не пакрыўджуся. Я гатовы быў, што вы выбераце іншага Прэзідэнта. Нікога я не даймаў, не саджаў, дзеля таго, каб ён не быў прэзідэнтам. Гэта былі жулікі. Я бачу, што адбываецца", - падкрэсліў ён.

Раней у ходзе Паслання кіраўнік дзяржавы адрасаваў беларускаму народу тры пытанні: "Ці гатовы вы, беларусы, плаціць за ўласную абарону, за ўласную дзяржаву?", "Вы гатовы плаціць за гэту дарагую рэч, імя якой - суверэнітэт і незалежнасць?" і "Ці гатовы вы быць ініцыятыўнымі і працаваць на сябе?". Чацвёртае пытанне прагучала ў дапаўненне да папярэдніх. "А калі б Лукашэнкі не было ў жніўні 2020 года, што было б? Выбачайце за нясціпласць. Я ўжо адказваў на гэта пытанне. Я тады з дзіцем па вуліцы з аўтаматам бегаў не таму, каб сябе паказаць. Гэта была небяспека. Я бегаў і абараняў сваё, таму што я гэта стварыў сваімі рукамі разам з вамі. Але я быў наперадзе, я прымаў рашэнні гэтыя. І вас абараняў, як сваіх дзяцей. Я вас не мог кінуць. І маё жыццё тады нічога б не каштавала. Так рашуча я быў настроены. І не дай бог, іншы быў бы Прэзідэнт", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі