9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень Перамогі - гэта дзень нацыянальнага гонару. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на свята 9 Мая ў Мінску на цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дзень Перамогі - гэта дзень нацыянальнага гонару! Мы помнім нашых салдат і афіцэраў, беларускіх партызан і падпольшчыкаў, жанчын, узяўшых у рукі зброю. Усіх, хто не выбіраў паміж шыбеніцай і варожай міласцю, а паміраў героем, але не здраднікам, - сказаў Прэзідэнт. - Схіляем галаву перад маці, якія аддавалі сваіх сыноў і дачок на фронт. Мы і сёння з болем у сэрцы ўспамінаем пра дзяцей вайны, якія пасталелі раптоўна, якія ўзялі ў рукі вінтоўку або сталі да станка ў тыле. Ганарымся ўсімі, хто пасля Перамогі адраджаў Беларусь з руін, адбудоўваючы гарады, аднаўляючы народную гаспадарку".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Дзень Перамогі - гэта таксама дзень братэрскага адзінства народаў. "Свята, якое нагадвае, наколькі мы моцныя, калі разам. Нам, нашчадкам пераможцаў, нельга забыць, хто мы, калі хочам жыць у міры і бяспецы. Калі мы не хочам вайны", - падкрэсліў беларускі лідар.
"Дзень Перамогі - гэта дзень гістарычнай справядлівасці! Наш абавязак - захаваць праўду аб той вайне, расказваць усё, нават тое, пра што цяжка часам гаварыць, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Мы павінны навучыць сваю моладзь бачыць аблічча фашызму пад маскай добрых намераў. Гэта тое, што мы абавязаны зрабіць для іх мірнай будучыні і роднай зямлі".
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім, хто ў Дзень Перамогі ідзе да мемарыялаў і памятных месцаў разам з ветэранамі, сем'ямі, хто прыводзіць з сабой малых: "Дзякуй вам! Дзякуй, што робіце ўсё, каб нітка часу не абарвалася. Дзякуючы вам і нашай агульнай памяці гарыць Вечны агонь - сімвал вялікага подзвігу нашых продкаў".
Звяртаючыся да ветэранаў, Прэзідэнт падкрэсліў, што іх подзвіг - гэта маральная вышыня. "У нас, беларусаў, няма іншага шляху, акрамя пачатага вамі, - да міру і стварэння. Мы зробім усё, каб захаваць той мір, які вы заваявалі для нас", - сказаў ён.-0-