Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 сакавіка 2021, 11:38

Лукашэнка: дзейнасць Канстытуцыйнай камісіі павінна быць галоснай і адкрытай

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзейнасць Канстытуцыйнай камісіі павінна мець галосны і адкрыты характар. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з членамі гэтай камісіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзейнасць Канстытуцыйнай камісіі павінна мець галосны і адкрыты характар. Даступнасць вашай работы для ініцыятыў людзей - гэта пытанне даверу грамадства да яе выніку", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што многія прапановы па змяненні Канстытуцыі паступілі ўжо ў час грамадскага абмеркавання на дыялогавых пляцоўках, а таксама па парламенцкай лініі і пры падрыхтоўцы VI Усебеларускага народнага сходу. "Таму галоўная задача Канстытуцыйнай камісіі - арганізаваць шырокае абмеркаванне прапанаваных карэкціровак Асноўнага закона, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Публічнасць і празрыстасць працэсу забяспечаць сродкі масавай інфармацыі, а таксама электроннай камунікацыі. Актыўна выкарыстоўвайце гэтыя рэсурсы".

У той жа час кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што і дзеючая Канстытуцыя сябе не вычарпала. "З ёю мы сфарміраваліся як суверэнная, прававая, незалежная, сацыяльная дзяржава, і праз больш як 25 гадоў гэты дакумент абсалютна актуальны, - выказаў упэўненасць Прэзідэнт. - Дарэчы, нядаўняе сацыялагічнае даследаванне нашага грамадства якраз гэта і паказала". Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што, паводле даных маштабнага сацапытання, больш за 65 працэнтаў яго ўдзельнікаў не лічаць патрэбным змяняць Канстытуцыю.

"Кожная норма Асноўнага закона павінна служыць галоўнай мэце - захаваць краіну, каб было што перадаць нашым дзецям і ўнукам", - адзначыў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, пры карэкціроўцы Асноўнага закона, вядома, варта ўлічваць перадавы міжнародны вопыт. "Але ў аснове - нашы нацыянальныя інтарэсы, палітычныя і прававыя традыцыі, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Мы не першы раз займаемся гэтай работай. У нас ёсць не толькі міжнародны, але і свой багаты вопыт работы над Асноўным законам".-0-

Фота Мікалая Пятрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі