ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 верасня 2021, 10:42

Лукашэнка: "Дынама-Мінск" павінна ўзварухнуць увесь беларускі футбол

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця дзіцяча-юнацкага футбольнага цэнтра клуба "Дынама-Мінск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтым сезоне ад мінскага "Дынама" чакаюць медалёў айчыннага чэмпіянату. Кіраўніцтва клуба, падзякаваўшы Прэзідэнту за падтрымку, запэўніла, што вынікі абавязкова будуць.

"Паўжартам (хоць у кожным жарце ёсць толькі доля жарту) нашым спартсменам, ігракам-дынамаўцам не раю мець справу са мной. Таму што, калі вы будзеце гуляць дрэнна, лічы, што кожны дзень вы будзеце ў мяне на кантролі. Я ў вас буду вельмі часта бываць, і ўжо цяжка будзе і спартсменам, і трэнерам, - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. - Таму лепш гуляйце добра. У гэтым годзе трэцяе месца дапушчальна, ніжэй - нельга. А ў будучым годзе вы павінны быць чэмпіёнамі. Вы павінны ўзварухнуць увесь футбол - вось на што я разлічваю".

На думку Прэзідэнта, калі "Дынама-Мінск" стане адназначным лідарам, за клубам пацягнуцца і іншыя каманды, нават цяперашнія чэмпіёны. "І "БАТЭ", і "Гомель" і "Шахцёр" будуць іншымі. Яны не дазволяць "Дынама" быць першымі. Так яны думаюць. А я хачу, каб вы былі першымі. Для таго, каб вы, як паравоз, пацягнулі за сабой гэтыя футбольныя вагоны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Генеральны дырэктар "Мінскпрамбуда" Алег Дашкевіч (гэта прадпрыемства займалася рэканструкцыяй стадыёна "Дынама-Юні") перадаў кіраўніку дзяржавы сімвалічны ключ ад спартыўнай пляцоўкі. Прэзідэнт у сваю чаргу ўручыў яго генеральнаму дырэктару ФК "Дынама-Мінск" Андрэю Толмачу, а той аддаў ключ выхаванцам Акадэміі футбола.

Прэзідэнту падарылі сувенір - спартыўную майку з эмблемамі ФК "Дынама-Мінск". Затым кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з асноўнымі ігракамі клуба і юнымі футбалістамі.

У ФК "Дынама-Мінск" не было ўласнай дамашняй арэны для падрыхтоўкі кадраў і трэніроўкі спартсменаў. У 2008 годзе ва ўласнасць клуба перайшоў стадыён "Дарыда", пабудаваны ў 2000 годзе. На момант набыцця стадыёна ён уяўляў сабой адно ўстарэлае поле з трыбунамі на 4,5 тыс. гледачоў.

У 2011 годзе пачалася рэканструкцыя аб'екта. Будаўніцтва завершана ў чэрвені 2021-га. На тэрыторыі стадыёна функцыянуюць тры палі са штучным пакрыццём і знадворным асвятленнем, трыбуны на 5,2 тыс. гледачоў, пункты грамадскага харчавання, кабінет меддапамогі, зала для прэс-канферэнцый, пакой допінг-кантролю, адміністрацыйна-бытавы блок, які ўключае 13 гасцінічных нумароў на 28 чалавек для пастаяннага пражывання і навучання таленавітых дзяцей з рэгіёнаў Беларусі, два абсталяваныя вучэбныя класы, трэнажорную залу.

На аб'екце размясцілася спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву "Акадэмія футбола ФК "Дынама-Мінск", створаная ў 2015 годзе. У акадэміі займаюцца 370 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў у 26 групах, у тым ліку створаны дзве групы для дзяўчат. Падабраны высокакваліфікаваны трэнерска-выкладчыцкі склад. 21 чалавек мае ліцэнзіі UEFA.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі