8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Духоўнасць і маральнасць - фундамент моцнай, незалежнай дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і спецыяльных прэмій "Беларускі спартыўны Алімп" 2024 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Менавіта дзякуючы вам, паважаныя лаўрэаты, вашаму служэнню высокім ідэалам мы паспяхова процістаім тым выклікам, якія перад намі ставіць час. Час хаосу, войнаў, дэвальвацыі сапраўдных каштоўнасцей. А ісціна простая: у аснове любой чалавечай дзейнасці знаходзяцца духоўнасць і маральнасць (як я часта гавару, справядлівасць) - жыватворны эліксір для культуры, трывалай сувязі пакаленняў і традыцый. Яны - аснова адзінства нацыі, якая ведае сваю гісторыю, шануе спадчыну продкаў і клапоціцца пра будучыню. Аснова таго, што вызначае характар народа. Духоўнасць і маральнасць - фундамент моцнай, незалежнай дзяржавы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Усіх беларусаў Прэзідэнт яшчэ раз павіншаваў з Нараджэннем Хрыстовым, пажадаўшы радасці, міру, дабрабыту і поспеху ў асяроддзі родных і блізкіх.-0-
"Менавіта дзякуючы вам, паважаныя лаўрэаты, вашаму служэнню высокім ідэалам мы паспяхова процістаім тым выклікам, якія перад намі ставіць час. Час хаосу, войнаў, дэвальвацыі сапраўдных каштоўнасцей. А ісціна простая: у аснове любой чалавечай дзейнасці знаходзяцца духоўнасць і маральнасць (як я часта гавару, справядлівасць) - жыватворны эліксір для культуры, трывалай сувязі пакаленняў і традыцый. Яны - аснова адзінства нацыі, якая ведае сваю гісторыю, шануе спадчыну продкаў і клапоціцца пра будучыню. Аснова таго, што вызначае характар народа. Духоўнасць і маральнасць - фундамент моцнай, незалежнай дзяржавы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў лаўрэатаў прэмій. "Дзякуючы такім людзям, як вы - патрыётам, стваральнікам - наша родная Беларусь застаецца астраўком міру, спакою, чалавекалюбства і міласэрнасці, - падкрэсліў ён. - Як бы нехта ні імкнуўся нас сёння расхістаць, нічога не атрымаецца. Нічога не атрымаецца! Мы зберажом сваю краіну. Яна ўжо належыць нашым дзецям і ўнукам. Таму мы павінны падумаць пра іх будучыню і мы думаем. Мы ўсё зробім у будучай пяцігодцы, каб наша краіна назаўсёды забыла праблему захавання сваёй дзяржаўнасці. Наша краіна заўсёды будзе дзяржавай насуперак любым плыням і тэндэнцыям на міжнароднай арэне".