ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 9 снежня 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 жніўня 2022, 12:40

Лукашэнка: добрая эканоміка - гэта перш за ўсё дысцыпліна

5 жніўня, Паставы /Кар. БЕЛТА/. Каб дабіцца добрых паказчыкаў у эканоміцы, неабходна наладзіць дысцыпліну на прадпрыемствах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Паставах на нарадзе аб рабоце аграпрамысловых аб'яднанняў Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі сёння ў сельгаспрадукцыі дрэнна, то заўтра будзе дрэнна на ўсіх этапах ланцужка, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Не будзе жалезнага кулака, нічога не зробіш. Мы без Віцебскай вобласці не абыдземся, цяжка будзе: ёсць добрыя раёны, добрыя гаспадаркі. Але ёсць гультаі, яны ёсць у кожнай вобласці. Дык вось без гультаёў краіна абыдзецца. Нам хапае прадукцыі без іх. А калі мы тыя грошы, якія гультаям дорым - і ўсё дарэмна, укладзём у тых, хто добра працуе, мы атрымаем на 25-30 працэнтаў прадукцыі ў краіне больш. Таму яны павінны думаць, як яны будуць жыць далей. Таму трэба зубамі чапляцца і працаваць з тым, што ёсць. Таму жалезная дысцыпліна".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што аснова стабільнасці ў грамадстве - гэта моцная эканоміка. "Гэта фундамент, гэта галоўнае. Эканоміка - гэта аснова ўсяго. А яна будзе тады, калі мы будзем працаваць. У нас усё ёсць для таго, каб працаваць. Толькі няма дысцыпліны і адказнасці. У некаторых, не ва ўсіх", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі