Сцяг Серада, 14 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 сакавіка 2025, 21:02

Лукашэнка: для беларусаў вялікі гонар прыняць удзел у юбілейным Парадзе Перамогі на Краснай плошчы

Фота з архіва
Фота з архіва
13 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Для беларусаў вялікі гонар узяць удзел 9 мая ў юбілейным Парадзе Перамогі на Краснай плошчы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў па выніках афіцыйных перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашых краін шмат сумесных планаў і праектаў на бягучы год. Зразумела, найважнейшы з іх - гэта святкаванне 80-годдзя Вялікай Перамогі над фашызмам, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вам, расіянам, дзякуй за тое, што вы ідзяце ў авангардзе гэтага працэсу. Без вас цяжка было б адстаяць тую Вялікую Перамогу, якой мы сёння ганарымся. Для нас, беларусаў, вялікі гонар прыняць удзел у юбілейным Парадзе Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве 9 мая 2025 года".

"Мы памятаем і шануем гераічны подзвіг савецкага народа, нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Галоўнае сёння - быць дастойнымі іх памяці, не дапусціць рэабілітацыі нацызму і перапісвання гісторыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі