ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 верасня 2023, 14:59

Лукашэнка: дэвізам у аграпрамысловым сектары з гэтага часу стане жалезная, безагаворачная дысцыпліна

22 верасня, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. Дэвізам у аграпрамысловым сектары з гэтага часу стане жалезная, безагаворачная дысцыпліна. Гэта падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара-нарады аб развіцці жывёлагадоўлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дэвізам у аграпрамысловым сектары з гэтага часу стане жалезная, безагаворачная дысцыпліна. Працоўная, фінансавая, тэхналагічная, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Калі трэба, значыць, трэба".

Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду сумесна з Мінсельгасхарчам, старшынямі аблвыканкамаў, Нацыянальнай акадэміяй навук пад жорсткім кантролем праваахоўных і кантралюючых органаў забяспечыць рэалізацыю галоўных напрамкаў.

Першае - гэта строгае выкананне патрабаванняў зоатэхнічных і ветерынарных норм утрымання і кармлення жывёлы і птушкі.

Другое - недапушчэнне падзяжу жывёлы. "Мужыкі, не крыўдуйце, апошняя размова на гэту тэму. Нічым вы гэта не апраўдаеце, нават слухаць не буду, - папярэдзіў Прэзідэнт. - З 1 студзеня вельмі будзе цяжка тым, хто мяне не пачуў або пачуў і не зрабіў высновы".

Трэцяе - неабходнасць нарыхтоўваць кармы пад поўную патрэбнасць грамадскай жывёлагадоўлі з выкананнем тэхналагічных патрабаванняў і галіновых рэгламентаў. "Галоўнае - гэта якасць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Чацвёртае - павышэнне эканамічнай эфектыўнасці жывёлагадоўлі на аснове селекцыйна-племянной работы.

Пятае - неабходнасць загрузіць вытворчыя магутнасці мясакамбінатаў сыравінай, пры гэтым выключыўшы злачынныя схемы пры рэалізацыі жывёлы."Так, як вы, губернатары са старшынямі райвыканкамаў, "нарысавалі", так павінна быць. Для вас няма дзяржаўных прадпрыемстваў, кааператываў або прыватных - усё гэта ваша, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Усе павінны быць у аднолькавых умовах".

Шостае - навядзенне парадку ў бухгалтарскім уліку гаспадарак, у тым ліку ў першасным уліку руху жывёлы і статыстычнай справаздачнасці.

Сёмае - неабходнасць укамплектаваць сельскагаспадарчыя арганізацыі зоаветэрынарнымі спецыялістамі і рабочымі кадрамі. "Апошняе трэба аддаць, але пяць-шэсць кіраўнікоў (галоўны аграном, галоўны заатэхнік, галоўны ветурач, галоўны інжынер і гэтак далей) павінны быць забяспечаны ўсім неабходным", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

І восьмае - няўхільнае выкананне работнікамі сельгасарганізацый правіл унутранага працоўнага распарадку, працоўнай дысцыпліны, устаноўленых патрабаванняў да працэсаў вытворчасці і якасці прадукцыі. "Беражыце тэхніку. Гэта шалёныя грошы. Ніхто вам столькі грошай даваць у будучым не будзе. Дзяржаве трэба займацца сваімі пытаннямі: сацыяльная сфера, дарогі, меліярацыя, павышэнне ўрадлівасці зямель і іншае. Гэта адказнасць дзяржавы. А не выдзяляць датацыі на бізнес ваш. А мы па капейцы размазваем, даём усё і на ўсё", - адзначыў беларускі лідар.

"Праблемы абазначаны мной. Але яны і без гэтага відаць. Вы іх ведаеце лепш за мяне. Вы бліжэй да гэтага. Дзейнічайце! Калі нехта перашкаджае, вельмі проста да мяне дастукацца. Задачы пастаўлены. Чакаю канкрэтных прапаноў аб стратэгіі развіцця жывёлагадоўлі ад профільнага намесніка прэм'ер-міністра, міністра (новы міністр у нас, трэба дзейнічаць вельмі актыўна і жвава нягледзячы ні на што). Станоўчы вопыт кіраўнікоў паспяховых гаспадарак, які можна распаўсюдзіць на ўвесь рэгіён або рэспубліку, ёсць і вітаецца", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі