ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 15:56

Лукашэнка даў параду збеглым: дадому, кайцеся і станавіцеся на калені!

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Многія збеглыя расчараваны тым жыццём, у якім апынуліся. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Многія расчараваны тым жыццём, у якім яны апынуліся. Нават на самым версе. Грошай няма, офісы іх дзеянні фінансаваць не хочуць, патрабуюць радыкальных мер: заб'яце каго-небудзь, выбачайце за грубасць, у Беларусі, пакажаце здымак - заплацім. Яны павінны былі гэта разумець. Які б ні быў Зянон Пазняк, ён іх аб гэтым папярэджваў. Пачынаецца ўсё з малога, а скончыцца гэтым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што рэакцыя на такія злачынствы будзе самая жорсткая.

"Што рабіць? Іх сваякі плачуць: тут у іх засталася ўласнасць. Мы блізка падышлі да вырашэння гэтых пытанняў. А што вы думаеце? Тут у мяне кагосьці будуць забіваць, спальваць, а я буду глядзець на гэта скрозь пальцы? Мы ім пакуль накіравалі сігнал, і яны заварушыліся: як быць, што рабіць?" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы параіў гэтым людзям: "Мая вам парада: дадому, кайцеся і станавіцеся на калені! Далей будзе горш. Таму дадому, на каленях, паўзком!"

"Калі не можаце самі (твар трэба захаваць, яшчэ нешта), вопыт ёсць у літоўцаў і палякаў: няхай яны вас на граніцу падкінуць нам, як збеглых, а мы вас забяром", - сыранізаваў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што дома давядзецца заплаціць штрафныя санкцыі за нанесены ўрон. "Хаця б часткова: за тое, што вы нарабілі, не хопіць ні вашай уласнасці, ні ўсяго таго, што вы заробіце наперад за сваё жыццё", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Тыя, хто заслужыў гэта згодна з законам, адсядзяць у месцах не вельмі аддаленых. "Мы створым грамадскую камісію і будзем арыентавацца на рашэнне гэтай камісіі. Туды ўвойдуць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, нашы парламентарыі - дэпутаты і сенатары. І мы гатовы вырашаць гэту праблему. Але прымушаць калектыўны Захад бегаць вакол Лукашэнкі і крычаць "Палітвязні, палітвязні! Свабоду палітвязням!" - ну і крычыце! Вы ўжо два гады крычыце, які вынік?" - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі