Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 красавіка 2020, 11:24

Лукашэнка даў наказ бізнесменам: галоўнае - гэта людзі

3 красавіка, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе прыватны бізнес не толькі на выкарыстанне актываў і атрыманне выгады, але і клопат аб людзях - працоўных калектывах, жыхарах тэрыторый, дзе размешчана тая ці іншая вытворчасць. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі нехта ў Беларусі хоча працаваць, прынамсі пры цяперашняй уладзе, цяперашнім Прэзідэнце, ён перш за ўсё думаць павінен аб людзях", - падкрэсліў беларускі лідар.

У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы арыентуе бізнесменаў на развіццё бліжэйшых сельскіх населеных пунктаў.

"Мы тады заўсёды дамовімся. І за цаной не пастаім. Галоўнае - гэта чалавек. І тыя бізнесмены, якія сёння (гавораць. - Заўвага БЕЛТА): вось, дай мне зямлю, дай мне тое, гэта, а людзі - не важна... Гэта дурні поўныя - прыехалі сарваць чагосьці і ўцячы адсюль", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі