ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 мая 2022, 17:40

Лукашэнка даручыў зняць усе бар'еры для жыхароў Літвы і Латвіі пры ўездзе ў Беларусь

Фота з архіва
Фота з архіва

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў зняць усе бар'еры для жыхароў Літвы і Латвіі пры ўездзе ў Беларусь. Гэта пытанне абмяркоўвалася ў ліку іншых тэм на аператыўнай нарадзе па актуальных пытаннях, якую кіраўнік дзяржавы правёў з прадстаўнікамі ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Што датычыцца ўзаемадзеяння з суседнімі краінамі, абмяркоўвалася работа ў рамках падоўжанага да канца бягучага года права бязвізавага ўезду і знаходжання ў Беларусі для грамадзян Літвы і Латвіі.

Аляксандр Лукашэнка даручыў зняць бар'еры і блакіроўкі для жыхароў гэтых суседніх краін, у тым ліку кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адмене ПЛР-тэстаў для ўезду на тэрыторыю Беларусі.

Як паведамлялася БЕЛТА, раней з улікам пазітыўных водгукаў і шматлікіх пажаданняў замежных грамадзян кіраўніком беларускай дзяржавы было прынята рашэнне аб падаўжэнні да канца 2022 года права бязвізавага ўезду, выезду і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі