Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2017, 13:17

Лукашэнка даручыў завяршыць уборку збожжавых максімум да 20 жніўня

2 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў завяршыць уборку збожжавых каласавых максімум да 20 жніўня. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на рэспубліканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю ў 2017 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Уборку ў асноўнай масе трэба завяршыць у першай палавіне, у крайнім выпадку - да 20 жніўня", - даручыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сітуацыя вельмі няпростая - з-за ўмоў надвор'я, іншых фактараў зрушыліся тэрміны як вясенняй пасяўной, так і выспявання ўраджаю. "На 8-10 дзён мы ўжо спазняемся", - канстатаваў ён.

"Ускладняе сітуацыю і высокая ўшчыльненасць работ. Разам з уборкай збожжавых неабходна весці церабленне лёну, другі ўкос шматгадовых траў (першага, як вы разумееце, практычна не было), сяўбу паржышчавых культур і многае іншае, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Застаўся кароткі перыяд часу, на працягу якога нам неабходна кардынальна паскорыць усе працэсы, каб, з аднаго боку, убраць ураджай, не страціўшы ніводнага зярняткі, з іншага - пачаць падрыхтоўку да пасяўной азімых культур".

Прэзідэнт канстатаваў, што цяпер тэмпы ўборкі збожжавых вельмі нізкія - за дзень убіраецца не больш як 2-3 працэнты плошчаў. "Адразу адзначу: усё, што залежыць ад дзяржавы, для паспяховай уборачнай кампаніі зроблена. Фінансавыя рэсурсы ёсць, гаспадаркі забяспечаны тэхнікай (прынамсі, ніхто не ставіць пытанняў па тэхніцы), па паліве на мінулым тыдні падпісана маё адпаведнае распараджэнне", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Тым не менш, у шэрагу рэгіёнаў дрэнна падрыхтаваліся да ўборачнай кампаніі, у тым ліку стаяць амаль 7-8 працэнтаў няспраўных уборачных камбайнаў, не адрамантаваны некаторыя зернесушылкі, у шэрагу гаспадарак адчуваецца няхватка механізатараў. Не ўсюды належным чынам паклапаціліся аб забеспячэнні тэхнікі гаручым, запаснымі часткамі, з-за чаго магчымы страты рабочага часу.

"Нельга дапусціць, каб, як гэта нярэдка бывае, механізм уборачнай кампаніі працаваў у запаволеным рэжыме. Гэта пагражае непазбежнымі стратамі, якіх дапусціць у гэтым годзе нельга", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пацікавіўся ў адказных за ход уборачнай кампаніі, чаму дрэнна падрыхтавана тэхніка да ўборкі, і папярэдзіў аб недапушчальнасці прыпісак. "Мэта адна - не дапусціць страт. Мы не можам угнойваць збожжам глебу. У нас лічылася і да гэтага часу разважанні чую ад спецыялістаў, што 8-10 працэнтаў страт - гэта нармальна. А гэта амаль 1 млн т збожжа", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на пытанні тэхналогіі ўборкі з улікам асаблівасцей бягучага года, максімальна эфектыўнага выкарыстання зернесушыльнай гаспадаркі. "Марудзіць з уборкай і, як у нас у вёсцы кажуць, дапускаць выспяванне збожжа да стану 12-13 працэнтаў вільготнасці злачынна. Таму 20 працэнтаў - і трэба пачынаць уборку неадкладна. Трэба запускаць усе зернесушылкі і дасушваць збожжа да патрэбных кандыцый", - сказаў Прэзідэнт.

Яшчэ адно важнае пытанне - людзі, якія заняты на ўборачнай кампаніі. "Іх трэба накарміць, напаіць і гэтак далей. Прафсаюзы галавой за гэта адказваюць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Даручэнні праваахоўным органам аб строгім кантролі за ходам уборачнай кампаніі на мінулым тыдні мною дадзены. Кантроль будзе самым сур'ёзным на падставе тых законаў, якія сёння існуюць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Захаванасць ураджаю - гэта пытанне харчовай бяспекі краіны. Мы не можам дапусціць ніякіх страт".

Адначасова з уборкай грамадскіх пасеваў Прэзідэнт даручыў аказаць неабходную дапамогу і прыватнаму сектару, у тым ліку, калі неабходна, фермерскім гаспадаркам.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што тэмпы збожжаўборачных работ звязаны непасрэдна з нарыхтоўкай кармоў з другога ўкосу траў. "Часта на кормаўборачных і збожжаўборачных камбайнах працуюць адны і тыя ж механізатары. Які стан спраў з механізатарамі? - пацікавіўся ён. - Як вядзецца сяўба пажніўных і паржышчавых культур? Там ёсць вялікі патэнцыял для кормавытворчасці".

Прэзідэнт таксама нагадаў, што аграрны комплекс Беларусі знаходзіцца на этапе вытворчасці "вялікага" малака, а гэта фінансы сельскагаспадарчых арганізацый.

"Трэба хутка ўбіраць збожжавыя культуры і трэба нарыхтаваць больш травяных кармоў", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Яшчэ адна з мэт сённяшняй нарады - забяспечыць зладжанасць і дакладнасць дзеянняў органаў улады і кіравання. Трэба проста ўзварушыць людзей, надаць дынамізм рабоце ўсяго ўборачнага канвеера і не дапусціць страт ураджаю", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым падкрэсліў, што катэгарычна забараняецца ўсё спісваць на надвор'е. "Дай бог, каб кожны год у нас было такое надвор'е. Ідэальны год для сельскай гаспадаркі. Не хлебам адзіным жыве чалавек. Няхай другім укосам, цудоўныя травы, добрыя збожжавыя, ідэальная бульба вырасла, лён нядрэнны, буракі, агародніна. Гэта ж таксама ўраджай. І вельмі важны для чалавека", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"У нас пакуль шмат бязладнасці, элементарнага разгільдзяйства і прыкрых недапрацовак, якія ў цяперашніх умовах недапушчальныя. Цяпер неабходна максімальна напружыцца ўсім і ўбраць з поля збожжа, не расцягваючы работы на месяц-паўтара і не чакаючы, што гасподзь нам пашле лепшае надвор'е. Ні ў якім разе не расслабляцца. Трэба трымаць тэмпы работ не толькі на жніве збожжа, але і на ўборцы іншых культур", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Лукашэнка на перыяд уборачнай даў старшыням райвыканкамаў самыя шырокія паўнамоцтвыЛукашэнка на перыяд уборачнай даў старшыням райвыканкамаў самыя шырокія паўнамоцтвы
"Асабліва хачу падкрэсліць, я хачу, каб гэта засвоілі ўсе, і перш за ўсё тыя, каму я адрасую гэты тэзіс: рашэнні старшыні райвыканкама да 1 кастрычніка 2017 года, звязаныя з уборачнай кампаніяй, канчатковыя і абскарджанню не падлягаюць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

КДК і Генпракуратура далажылі Прэзідэнту аб маніторынгу сельгасарганізацый па гатоўнасці да ўборкіКДК і Генпракуратура далажылі Прэзідэнту аб маніторынгу сельгасарганізацый па гатоўнасці да ўборкі
Леанід Анфімаў канстатаваў, што не ўсе сельгасарганізацыі рэспублікі належным чынам падрыхтаваліся да правядзення ўборачнай кампаніі.

Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць сезонных ваганняў цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў МінскуЛукашэнка запатрабаваў не дапусціць сезонных ваганняў цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў Мінску
"Па запасах на зіму для двухмільённага Мінска і гасцей, якія прыедуць, дагаворы павінны быць заключаны. Вы закупіце столькі, колькі трэба, каб у нас не было сезоннага вагання цэн", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Андрэя Шорца.

Лукашэнка даручыў параўнаць колькасць псаванняў айчыннай сельгастэхнікі і замежнайЛукашэнка даручыў параўнаць колькасць псаванняў айчыннай сельгастэхнікі і замежнай
"Чаму няякасную тэхніку прадаяце сельскай гаспадарцы?" - звярнуўся з пытаннем кіраўнік дзяржавы да віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі.

Лукашэнка чакае ад СМІ актыўнага асвятлення ўборачнай кампаніі, у тым ліку недахопаўЛукашэнка чакае ад СМІ актыўнага асвятлення ўборачнай кампаніі, у тым ліку недахопаў
"Сродкам масавай інфармацыі трэба разгарнуцца на поўную моц, паказваць лепшыя экіпажы, сем'і. Гэта даніна павагі людзям, якія працуюць у вёсцы. Але трэба паказваць і недахопы, пра якія сёння было сказана", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка заклікаў не займацца самападманам у пытанні нарыхтоўкі кармоў для жывёлагадоўліЛукашэнка заклікаў не займацца самападманам у пытанні нарыхтоўкі кармоў для жывёлагадоўлі
Сітуацыяй у гэтай сферы Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў старшыні Брэсцкага аблвыканкама Анатоля Ліса. "У вас бурты, курганы, колькі іх у вобласці: сянаж, сілас?" - спытаў Прэзідэнт.

Лукашэнка даручыў ураду і Нацбанку вырашыць грашовыя пытанні пры забеспячэнні сельгасработЛукашэнка даручыў ураду і Нацбанку вырашыць грашовыя пытанні пры забеспячэнні сельгасработ
"Што датычыцца вырашэння пытанняў грашовых, галавой адказвае Калаур, разам з ім - Кабякоў. Тое ж падлягае запісу ў пратакол (даручэнняў па выніках нарады. - Заўвага БЕЛТА). Усе фінансавыя пытанні з улікам, вядома, магчымасці губерняў, павінны быць зняты", - заявіў Прэзідэнт.

Лукашэнка запатрабаваў асабістага ўключэння ў пытанні ўборачнай чыноўнікаў самага высокага рангуЛукашэнка запатрабаваў асабістага ўключэння ў пытанні ўборачнай чыноўнікаў самага высокага рангу
"Трэба вяскоўцам дапамагчы, а гультаёў, аб якіх мы гаварылі, прымусіць працаваць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў чыноўнікаў за правалы ў падрыхтоўцы да ўборачнай кампанііЛукашэнка жорстка раскрытыкаваў чыноўнікаў за правалы ў падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі
Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў адказных за ўборачную кампанію членаў урада, кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады аб адказнасці за выкананне пастаўленых задач.

Лукашэнка: тыднёвы запас паліва павінен быць сфарміраваны ў абласцях на час уборачнай кампанііЛукашэнка: тыднёвы запас паліва павінен быць сфарміраваны ў абласцях на час уборачнай кампаніі
"Адказныя за ўгнаенні пад азімую сяўбу, за паліва. Тыднёвы незніжальны запас павінен быць сфарміраваны да 10 жніўня. Займайцеся. Я вам вызначыў па грашах, па ўгнаеннях, па паліве", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: бягучы год - момант ісціны для трох губернатараў
Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што галоўнае - фінансавыя паказчыкі, а не, напрыклад, аб'ёмы нарыхтоўкі або ўборкі тых ці іншых сельгаскультур.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі