Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 жніўня 2020, 11:59

Лукашэнка даручыў запрасіць генпракурораў Расіі і Украіны для разбору з затрыманымі баевікамі

6 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў запрасіць у Беларусь генеральных пракурораў Расіі і Украіны для разбору ў сітуацыі з затрыманымі баевікамі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб арганізацыі бяспекі выбарчай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Каб зняць гэтыя пустыя размовы наконт так званых 33 багатыроў (затрыманыя ў Беларусі члены прыватнай ваеннай кампаніі. - Заўвага БЕЛТА), я папрашу генеральнага пракурора. Мы ўчора доўга размаўлялі на гэту тэму з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Зразумела, пра што ішла размова, СМІ аб гэтым паведамлялі ўжо. Мая пазіцыя была адназначнай: у нас ёсць беларускія законы, правапарушэнні яны ўчынялі на тэрыторыі Беларусі. Усё тое, што ў нас сёння ў Следчым камітэце выяўлена, мы ведаем", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён даручыў запрасіць у Беларусь генеральных пракурораў Украіны і Расіі. "Усе ж заклапочаны гэтай праблемай, сур'ёзная праблема. Пакладзіце ўтрох (генеральныя пракуроры. - Заўвага БЕЛТА) перад сабой міжнародныя дагаворы і пагадненні з Расійскай Федэрацыяй і Украінай і якія мы падпісалі ў шматбаковым плане (мы ж абавязацельствы ўзялі на сябе і ў гэтай сітуацыі таксама), нашы законы. Старшыня Следчага камітэта вам даложыць разам з Камітэтам дзяржбяспекі і аператыўную інфармацыю, і інфармацыю следчых: вось дакументы, інфармацыя - на стол. Утрох вырашыце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Не прыедуць - пытанне вырашым мы, без іх", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што вакол гэтай тэмы многія актыўна выказваюць заклапочанасць: "Аж ныюць, пішчаць, крычаць. Што толькі ні кажуць. Не трэба крычаць у тэлевізар. Ён тут не дапаможа. Будзем дзейнічаць на падставе выключна законаў і, вельмі важны нюанс, чалавечнасці. Законы не ўсё прадугледжваюць. Яшчэ трэба зыходзіць з чалавечага фактару".

"Мы вырашым гэту праблему. Ніякай палітызацыі быць не павінна, - акцэнтаваў увагу беларускі лідар. - Нам не трэба спектаклі ні палітычныя, ні эканамічныя. І палохаць нас таксама не трэба наступствамі. Мы ведаем пра ўсе наступствы. Не трэба нас палохаць амерыканцамі, натаўцамі. Не амерыканцыі і не натаўцы сюды прыслалі 33 чалавекі, калі ўжо на тое пайшло".

Рэзюмуючы, Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз адзначыў, што генеральным пракурорам Беларусі, Расіі і Украіны трэба сабрацца і разам ва ўсім разабрацца. "Сядзьце ўтрох. Рабіце, як вы лічыце патрэбным. На падставе нашых законаў, міжнародна-прававых актаў прыміце рашэнне па гэтых людзях. Як прыміце ўтрох, так і будзе", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі