Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 жніўня 2020, 12:40

Лукашэнка даручыў выкупіць у насельніцтва лішкі сельгаспрадукцыі

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў выкупіць у насельніцтва лішкі сельгаспрадукцыі. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў у час нарады па пытаннях развіцця харчовай прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў гэтым годзе аграрыі вырасцілі добры ўраджай збожжа, агародніны і садавіны. "Усё перапрацаваць да міліграма. Страт не павінна быць ніякіх", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён таксама звярнуў увагу на тое, што нядрэнны ўраджай і ў насельніцтва. "Гэта добрая падмога. Калі мы хочам, каб насельніцтва на сваіх прысядзібных участках вырошчвала сельскагаспадарчую прадукцыю, яе трэба выкупіць у людзей, - паставіў задачу кіраўнік дзяржавы. - Лішкі сельгаспрадукцыі трэба выкупіць у насельніцтва".

Асобна кіраўнік дзяржавы звярнуўся да адказных службовых асоб, якія ўдзельнічалі ў нарадзе, з пытаннем аб перапрацоўцы рапсу, цэнах на яго і наяўнасці рынкаў збыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі