
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры ўзгадненні назначэння новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады звярнуў увагу на работу сельскіх саветаў і ролю кіраўніцтва прадпрыемстваў у раёнах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сельскія саветы працуюць вельмі дрэнна. Нам трэба ўзяцца за гэту тэму, прытым грунтоўна. Трэба перадаць Качанавай, каб яна занялася мясцовым так званым самакіраваннем, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Я гэта да таго, што не забывайце, што галоўная апора ў нас - кіраўнікі гаспадарак. Усё сканцэнтравана - матэрыяльныя рэсурсы - у іх руках. І людзі ідуць перш за ўсё да іх".
"Таму трэба на больш высокі ўзровень узнімаць дзейнасць кіраўнікоў прадпрыемстваў. Сельгас-, гандлю, абслугоўвання і прамысловых прадпрыемстваў, калі яны на тэрыторыі раёна ёсць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-