Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 чэрвеня 2020, 12:20

Лукашэнка даручыў узяць у адны рукі рэалізацыю на экспарт паліўных пелет

12 чэрвеня, Полацк /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе ў Полацку даручыў актыўней выкарыстоўваць у краіне мясцовыя віды паліва, а таксама кансалідавана рэалізоўваць адпаведную прадукцыю на экспарт, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што, напрыклад, торф, шчэпкі, пілавінне літаральна валяюцца пад нагамі. "А мы ездзім і выпрошваем прыродны газ і нафту. Вось гэта трэба выкарыстоўваць, і ў Віцебскай вобласці гэта навучыліся рабіць. Такі вопыт трэба распаўсюджваць на ўсю краіну, таму што драўніны, якая гіне, у нас сёння дастаткова", - сказаў беларускі лідар.

"Малайцы, разгарнуліся па пелетах. Пабудавалі імгненна гэтыя заводы. Пачалі вырабляць паліва", - пахваліў Прэзідэнт.

Разам з тым ён даручыў ва ўрадзе прапрацаваць пытанне, каб вытворцы пелет не канкурыравалі адзін з адным на еўрапейскім рынку, дзе вялікі попыт на такую прадукцыю. "Пачнём канкурыраваць там адзін з адным, саб'ём цану, у мінус пойдзем па рэнтабельнасці. Вазьміце ў адны рукі рэалізацыю прадукцыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі