Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 13:25

Лукашэнка даручыў ураду і Нацбанку накіраваць усе рэсурсы ў рэальны сектар эканомікі

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і Нацыянальнаму банку накіраваць усе рэсурсы ў рэальны сектар эканомікі. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Неабходна ісці далей з дакладным разуменнем мэт і перспектыў. Гэта не дзяжурная фраза. Крызіс - гэта не толькі бяда, але і час вялікіх магчымасцей. У нас ёсць шанцы прыбавіць: эпідэмія агаліла рынкі - і з'явілася перспектыва па многіх таварах заняць новыя нішы. Таму, чаго б гэта ні каштавала, ураду і Нацыянальнаму банку неабходна ўсе рэсурсы і рэзервы накіраваць у рэальны сектар эканомікі", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

"Мэта адна - выратаваць краіну, захаваць рабочыя месцы, не страціўшы даходы. Шчыра кажучы: не да жыру", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, сёння трэба як мага хутчэй ліквідаваць уплыў пандэміі на эканоміку. "Вы бачыце, якая сітуацыя ў свеце: закрыццё граніц, масавае банкруцтва, дзікае беспрацоўе. Інтэграцыйныя структуры і блокі, па сутнасці, паралізаваны. Літаральна за два-тры месяцы разбураны самыя ўстойлівыя сувязі. Адбываецца тое, аб чым не маглі падумаць нават заўзятыя песімісты. Практычна ўсе эксперты прагназуюць доўгую рэцэсію і абвал, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Ліберальная эканамічная мадэль ужо дакладна з ёй (з рэцэсіяй. - Заўвага БЕЛТА) не справіцца. Нават у супердэмакратычнай Амерыцы Прэзідэнт на працягу сутак давёў прамы дзяржзаказ да прыватных кампаній, калі гэта было неабходна, і пляваць на ўсе рыначныя адносіны".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Беларусь у гэтай няпростай сітуацыі не закрыла прадпрыемствы, у адрозненне ад усяго свету, тым, хто асабліва меў патрэбу ў падтрымцы дзяржавы, накіравалі з бюджэту дадаткова паўмільярда рублёў. "І гэта ва ўмовах, калі ад нафтавых разборак з Расіяй бюджэт недаатрымаў Br1,5 млрд", - заўважыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі