Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2021, 16:53

Лукашэнка даручыў удзяліць самую пільную ўвагу мэтаваму прыёму ў ВНУ

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў удзяліць самую сур'ёзную ўвагу мэтаваму прыёму ў ВНУ. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, падводзячы вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мэтаваму набору ў ВНУ быць. Гэта адназначна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу, што будуць зроблены пэўныя высновы з апошніх падзей. "Нам патрэбны моцныя, надзейныя студэнты, таму што гэта будучыя спецыялісты і кіраўнікі", - упэўнены ён.

У той жа час мэтавы прыём не будзе бескантрольным. "Каб ВНУ не запаланілі пасрэдныя людзі, выпадковыя. Нам трэба ўлічыць і наш вопыт савецкага часу, мы яго помнім. Трэба разумець, што калі будуць моцныя людзі з ведамі, значыць, краіна будзе развівацца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама закрануў тэму ўступных iспытаў пры паступленнi ў ВНУ, адзначыўшы, што трэба аб'яднаць цэнтралізаванае тэсціраванне з вочнай гутаркай. Гэта пытанне будзе абмяркоўвацца ў бліжэйшы час з удзелам спецыялістаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі