Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 мая 2020, 16:22

Лукашэнка даручыў удзяліць асаблівую ўвагу рэабілітацыі адзінокіх пажылых людзей пасля каранавіруса

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе даручыў удзяліць асаблівую ўвагу рэабілітацыі і аднаўленню пажылых людзей пасля перанесенай каранавіруснай інфекцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на неабходнасці ўдзяліць асаблівую ўвагу клопату аб адзінокіх пажылых людзях у перыяд іх аднаўлення і рэабілітацыі пасля каранавіруснай інфекцыі. Міністэрству працы і сацыяльнай абароны сумесна з Міністэрствам аховы здароўя даручана распрацаваць сістэму аказання дапамогі гэтай катэгорыі грамадзян, у прыватнасці, вызначыць санаторыі, дзе аслабленыя пасля хваробы пажылыя людзі будуць аднаўляцца пад наглядам урачоў.

"Сёння Прэзідэнтам дадзена даручэнне Міністэрству працы і сацыяльнай абароны разам з Міністэрствам аховы здароўя выбудаваць сістэму далечвання, аднаўлення здароўя асобных катэгорый грамадзян. Гэта слабаабароненая катэгорыя грамадзян - пажылыя людзі і людзі з інваліднасцю. Асаблівы акцэнт і ўвага, бясспрэчна, будзе ўдзелена адзінокім і адзінока пражываючым пажылым людзям, у якіх побач няма блізкіх, якія маглі б ім аказаць адпаведную дапамогу", - расказала журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Яна адзначыла, што Міністэрства працы і сацыяльнай абароны мае добрую базу санаторыяў менавіта для пажылых людзей і інвалідаў. Існуючая матэрыяльна-тэхнічная база і безбар'ернае асяроддзе дае магчымасць прадастаўляць паслугі па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні гэтай катэгорыі грамадзян.

"Разам з Міністэрствам аховы здароўя мы сёння адпрацоўваем, робім экспертную ацэнку патрэбнасці месцаў для праходжання аздараўлення сярод пажылых людзей", - сказала міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі