ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 жніўня 2022, 14:51

Лукашэнка даручыў у бліжэйшы час вырашыць праблемы з правядзеннем плацяжоў ва ўмовах санкцый

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў у бліжэйшы час вырашыць праблемы з правядзеннем плацяжоў ва ўмовах санкцый. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам пасля наведвання холдынга "БелОМА", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праблема нават не ў пастаўках. Праблема невялікая ёсць з пераводам грошай. Бандыты. Разумееце. Тавар узялі. Яны гатовы заплаціць, але банкі некаторыя блакіруюць гэтыя пераводы і аплату. Вырашым і гэту праблему. Значыць нельга адмахнуцца ад санкцый і сказаць: "Ведаеце, нічога не адбылося". Не, мы адчуваем уздзеянне на Беларусь санкцый. Але ў нас эканоміка такая, што ўсё, што мы вырабляем, - абутак, адзенне, прадукты харчавання, - усё гэта мы вырабляем. Усё гэта патрэбна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў тым ліку запатрабавана і прадукцыя холдынга "БелОМА". "Адзіная праблема - парушаны лагістычныя ланцужкі, і перш за ўсё па аплаце пастаўленай прадукцыі. Мы гэту праблему вырашым", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён заявіў, што даручыў выпрацаваць адпаведныя меры, каб на працягу наступнага тыдня праблемы з БелОМА былі вырашаны. "Вось я і пагляджу, наколькі здольны гэта сёння зрабіць. Упэўнены, што зробяць. Ведаеце, у чамаданах грошы будзем вазіць, кантраляваць, але аплату будзем ажыццяўляць", - сказаў Прэзідэнт.

У цэлым жа ён адзначыў як поспехі холдынга, так і неабходнасць рухацца далей у сваім развіцці: "Мы знаходзімся на прадпрыемстве, якое ўсё жыццё пад санкцыямі. Паглядзіце, які ўзровень. Я ў гэта цяпер вельмі моцна паглыблены. Гэта сусветны ўзровень. Я ім толькі кажу адно, што трэба рухацца далей, вышэй за гэты сусветны ўзровень".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі