Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 сакавіка 2023, 12:20

Лукашэнка даручыў стварыць адзіны цэнтр садзейнічання прадпрыемствам у праходжанні плацяжоў

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу стварыць адзіны цэнтр садзейнічання прадпрыемствам у праходжанні плацяжоў. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што па выніках маніторынгу прадпрыемствы, асабліва ў рэгіёнах, крытыкуюць работу банкаўскай сістэмы. Асноўных прэтэнзій дзве. Першая - недастатковая дапамога банкаў у пошуку маршрутаў плацяжоў (кульгае нават кансультацыйная падтрымка). Другая - зацягнутыя тэрміны разгляду крэдытных заявак. "Пры гэтым часта банкі нават не турбуюць сябе інфармаваннем саіскальніка аб выніку", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

"Я папярэджваю вас, Павел Уладзіміравіч (Калаур, старшыня праўлення Нацыянальнага банка. - Заўвага БЕЛТА). У нас банкаўская сістэма - нібы дзяржава ў дзяржаве. Я каторы раз аб гэтым гавару. Гэтага быць не павінна", - прадоўжыў беларускі лідар.

Задачу перад банкаўскім сектарам Прэзідэнт паставіў вельмі простую і ясную: стварыць адзіны цэнтр садзейнічання прадпрыемствам у праходжанні плацяжоў.

"Дзе гэта рацыянальна, уважліва трэба перагледзець працэдуру фінансавання. Прадпрыемствы не могуць чакаць тыднямі і месяцамі, пакуль іх заяўку адобраць або завернуць, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Банкаўская сістэма павінна генерыраваць аптымальныя па тэрмінах і кошце рэсурсы для задавальнення попыту на крэдыты".

"Кожны наш крок сёння павінен быць вывераны і падлічаны. Усе павінны бачыць перспектыву і дзейнічаць стратэгічна. Тады 2023 год стане яшчэ адным крокам нашага развіцця. Нешта ўпусцім цяпер - потым будзе цяжка навярстаць, немагчыма", - рэзюмаваў гэту тэму Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі