Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 чэрвеня 2020, 13:05

Лукашэнка даручыў спрасціць умовы для набыцця ўчасткаў за межамі вялікіх гарадоў

12 чэрвеня, Полацк /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся на карысць спрашчэння ўмоў для набыцця зямельных участкаў за межамі вялікіх гарадоў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях развіцця ЖКГ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі хапае маляўнічых мясцін, дзе можна набыць невялікія ўчасткі, у тым ліку ў вёсках, на хутарах, для вядзення прысядзібнай гаспадаркі, выезду за горад з сям'ёй. Каштоўнасць такіх участкаў асабліва павысілася ў цяперашняй няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі.

"Пандэмія падштурхнула нас да таго, каб людзі пайшлі ў вёскі і сталі купляць гэтыя ўчастачкі, - сказаў ён. - Хачу звярнуцца да беларусаў, каб яны не страцілі гэту магчымасць набыць у вёсцы, на аддаленым хутары кавалачак зямлі, аднавіць дом, які там закінуты, або пабудаваць невялікую "будку", як у народзе кажуць, каб у выхадныя туды прыехаць, старых адвезці на нейкі час, як цяпер, у час пандэміі".

"Не адмаўляйцеся ад прысядзібных участкаў, дзе вы самі нарадзіліся, жылі. А калі ёсць закінутыя - купіце іх. Гэта ж капейкі сёння каштуе. Заўтра вы можаце азалаціцца гэтымі ўчасткамі", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, разумеючы каштоўнасць такіх набыткаў, ужо купляюць участкі грамадзяне суседніх краін, Расіі і Украіны, напрыклад.

Кіраўнік дзяржавы даручыў адказным службовым асобам прапрацаваць пытанне аб спрашчэнні ўмоў для набыцця ўчасткаў за межамі гарадоў для тых беларусаў, хто хоча ўкласці ў гэта сродкі. Неабходна зрабіць так, каб рашэнне прымалася без лішняй цяганіны на месцах. "Заплаціў грошы - атрымаў дакумент на валоданне зямлёй", - акрэсліў асноўны прынцып Прэзідэнт.

"На гэта трэба звярнуць сур'ёзную ўвагу", - падвёў вынік Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі