Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 жніўня 2021, 11:09

Лукашэнка даручыў сілавікам закрыць кожны метр граніцы

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў сілавікам узмацніць работу па ахове дзяржаўнай граніцы і прадухіленні фактаў яе парушэння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях сітуацыі на граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З сённяшняга дня ні адна нага на тэрыторыю Беларусі з сумежнага боку, ці то з поўдня або з захаду, ступіць не павінна. Як вы будзеце гэта рабіць - вось пасля гэтай нарады абмяркуем, - зберацеся ў дзяржсакратара. Тут міністр МУС, міністр абароны. Закрыйце кожны метр граніцы. Мы не дарэмна ўкладвалі каласальныя сродкі ў пагранічныя войскі, у нашы наогул сілавыя структуры. Народ наш павінен адчуваць сябе спакойна, ён павінен ведаць, што ёсць мужыкі, якія гатовы іх абараніць, - заявіў беларускі лідар. - Вось гэта мы павінна зрабіць. Элементарна. Не дай бог, яны (сумежныя краіны. - Заўвага БЕЛТА) пачнуць рэалізоўваць тактыку выдварэння людзей, якіх яны туды пазвалі (размова аб нелегальных мігрантах. - Заўвага БЕЛТА), праз афіцыйныя прапускныя пункты. Гэта ўжо... Вы ведаеце наступствы, яны - таксама. Таму няхай думаюць. Мы іх папярэдзілі, а яны няхай думаюць".

"Мяч на іх баку. Але дайсці да таго, каб забіваць людзей і паўжывых выкідваць на нашу тэрыторыю... Ну нацысты і ўсё, чаго аб іх гаварць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, апошнія падзеі на заходніх граніцах Беларусі, перш за ўсё з Літвой і нават Польшчай, насцярожваюць.

"Думаю, што калі супаставіць усе фактары і факты, якія мы назіраем апошнім часам, прайшоўшы сем або восем этапаў так званай каляровай рэвалюцыі, у іх у плане нічога не засталося. Таму вярнуліся да даўно апрабаванай тактыкі - шантажу, націску. І ўжо дайшлі да сілавых пагроз", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад. Адна з пагроз заключаецца ў тым, што нібыта на нелегальных мігрантаў будуць канцэнтраваць у афіцыйных пунктах пропуску: "Паміж, дапусцім, Літвой і Беларуссю. Гэта па некалькі соцень ужо і, можа, тысячу чалавек. І пад пагрозай зброі выціскаць на тэрыторыю Беларусі".

Прэзідэнт наконт гэтага адзначыў, што такія дзеянні сумежнага боку, калі гэта адбудзецца, будуць пагражаць канфліктам, бо пагранічнікі згодна з законам павінны абараняць граніцу і не дапускаць яе парушэння.

"Таму складваецца вельмі небяспечная, прама скажам, абстаноўка. Але сказаць, што мы не прадбачылі гэта і не меркавалі, будзе няправільна. Таму мы ў свой час, і я перш за ўсё, вас арыентаваў на тое, каб вы былі вельмі ўважлівыя ў гэтым плане да нашых "сяброў-таварышаў" - суседзяў, асабліва на Захадзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы папрасіў дзяржсакратара Савета бяспекі, якому было даручана абагульніць матэрыялы, выказаць сваю пазіцыю аб тым, што адбываецца на заходнім напрамку. У кіраўніка Дзяржпагранкамітэта Прэзідэнт пацікавіўся яго пунктам гледжання, як рэагаваць у такім выпадку. "Тое, што яны там прынялі закон страляць у мігрантаў, біць, душыць, цкаваць, - ну нягоднікі поўныя. Але гэта ж іх права, яны паказалі свой твар. Нас павінны хваляваць перш за ўсё апошнія метры нашай граніцы. І тут найвялікшая адказнасць перш за ўсё, Анатоль Пятровіч (старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Анатоль Лапо. - Заўвага БЕЛТА), на вас", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі