ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 верасня 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 сакавіка 2018, 16:21

Лукашэнка даручыў разабрацца з прычынамі росту цэн на малочную прадукцыю

Фота з архіва
Фота з архіва

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца з прычынамі росту цэн на малочную прадукцыю. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ў час справаздачы пацікавіўся, чаму рост цэн на малочную прадукцыю ў 2017 годзе вышэйшы за тэмпы інфляцыі. Прэзідэнт адзначыў, што ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ёсць паўнамоцтвы разам з Камітэтам дзяржкантролю маніторыць сітуацыю для навядзення парадку ў цэнаўтварэнні. Фактаў неабгрунтаванага павышэння цэн быць не павінна, запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч растлумачыў, што сёння вытворцы - перапрацоўшчыкі малака ўключаны ў рэестр дамінантаў, і на гэты год будзе ўстаноўлены ўзровень росту цэн для перапрацоўшчыкаў на малако і малочную прадукцыю на ўзроўні інфляцыі. "Мы гэтыя пагадненні падрыхтавалі, рашэнні на калегіі прыняты", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі