Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лістапада 2019, 14:44

Лукашэнка даручыў прыцягнуць банкі да дапамогі адстаючым сельгасарганізацыям Віцебскай вобласці

22 лістапада, Віцебск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прыцягнуць банкі да аказання дапамогі адстаючым сельскагаспадарчым арганізацыям Віцебскай вобласці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па развіцці аграпрамысловага комплексу гэтага рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнту было даложана аб звароце з боку рэгіёна да банкаўскай сістэмы для аказання шэфскай дапамогі адстаючым гаспадаркам Віцебскай вобласці. Але ад іх была атрымана адмова.

"Павел Уладзіміравіч (Калаур, старшыня праўлення Нацыянальнага банка. - Заўвага БЕЛТА), неадкладна займіцеся гэтым, - запатрабаваў ён. - Мы аб Нацыянальным банку і падпарадкаваных яму структурах (а яму ўсё падпарадкавана), мы яшчэ асобна пагаворым. Жыруе жуллё. Былыя і цяперашнія. А займацца (дапамогай. - Заўвага БЕЛТА) не хочуць. Таму дагружайце іх - па калгасе, па паўтара, па два, няхай там працуюць. Гэта не абмяркоўваецца".

"Шэфская дапамога - гэта не здымаецца. А калі трэба прывесці банкаўскую сістэму да прытомнасці, я думаю, Калаур гэта зробіць. Не зробіць - гэта зробяць іншыя", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі