Сцяг Пятніца, 10 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 студзеня 2025, 12:03

Лукашэнка даручыў правесці ў кожнай вобласці маштабную рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці ў кожнай вобласці маштабную рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 10 студзеня ў час наведвання новай помпавай станцыі "Шчомысліца", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як далажыў кіраўніку дзяржавы старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, у горадзе пачалі ўжо рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў. Праект разбіты на некалькі чэргаў. Спачатку плануецца рэканструяваць збудаванні механічнай ачысткі, гэтыя работы ўжо вядуцца. У час другой чаргі будуць мадэрнізаваны збудаванні біялагічнай ачысткі. Трэцяя чарга - падрыхтоўка збудаванняў па ўтылізацыі і перапрацоўцы глею.

"Да канца года мы пачынаем працаваць па чацвёртай і пятай чарзе. Плануем, што першыя тры чаргі мы зробім на працягу двух гадоў, - расказаў старшыня Мінгарвыканкама. - У 2028 годзе плануем забяспечыць поўнасцю рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў Мінска, якія будуць аснашчаны сучаснымі тэхналогіямі. Фактычна гэта будзе безадходная вытворчасць".

"У наступнай пяцігодцы ўсю гэту праблему для Мінска трэба закрыць. Яна па планах будзе раней вырашана, але за пяцігодку выходзіць нельга. У краіне гэта такое першае комплекснае мерапрыемства па будаўніцтве ачышчальнай станцыі ў такіх маштабах. Нам трэба і ў іншых буйных гарадах паглядзець (перш за ўсё абласных, можа, і трэцяга ўзроўню гарады - статысячнікі) на будаўніцтва такіх станцый. Гэта будзе так званы пілотны праект, які мы павінны ажыццявіць у Мінску і пачаць у кожнай вобласці ў гэтай пяцігодцы. Гэта вельмі важна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі