Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 ліпеня 2017, 14:54

Лукашэнка даручыў праваахоўнікам пракантраляваць шэраг пытанняў уборачнай кампаніі

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў праваахоўным органам пракантраляваць шэраг пытанняў уборачнай кампаніі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўніком дзяржавы сёння пастаўлены дадатковыя задачы перад сілавымі органамі. Цяпер у нас пачынаецца ўборка ўраджаю. Пэўныя задачы тут будуць выконваць і праваахоўныя органы, пры гэтым неадкладна", - адзначыў Станіслаў Зась.

Дзяржсакратар удакладніў, што, у прыватнасці, неабходна будзе кантраляваць гатоўнасць тэхнікі да ўборачнай кампаніі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена кантролю над беражлівым стаўленнем да сабранага ўраджаю. "Усе гэтыя пытанні будуць узяты на кантроль нашых праваахоўных органаў. Такое даручэнне ад кіраўніка дзяржавы мы сёння атрымалі", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі